Памёр вядомы беларускі мовазнавец Зміцер Саўка

Памёр вядомы беларускі мовазнавец Зміцер Саўка

Памёр вядомы беларускі мовазнавец Зміцер Саўка. Як паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, прычынай смерці стала анкалагічнае захворванне.

Зміцер Саўка нарадзіўся 26 ліпеня 1965 года ў Мінску. Удзельнічаў у моладзевым абʼяднанні “Беларуская Майстроўня”, займаўся выкладчыцкай і рэдактарскай дзейнасцю. Ён аўтар кніг “Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія” (у суаўтарстве з В. Кіпелем; Нью-Ёрк–Мінск, 2002) і “Беларускі клясычны правапіс” (у суаўтарстве з Юрасём Бушляковым, Вінцуком Вячоркам, Змітром Санько; Вільня–Мінск, 2005).

Зміцер быў адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на тэлеканале “Белсат” і стварыў моўную службу гэтага канала. У 2015 годзе стварыў моўны онлайн-сэрвіс “Добрапіс” пры падтрымцы калегаў з “Белсату” і валанцёраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі