Паплечнікі Цярэшчанкі бачаць у яго атручэнні замежны след

Магчымае атручэнне прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Віктара Цярэшчанкі мае замежны след. Такую версію ў эфіры тэлеканала АНТ агучыў прадстаўнік яго ініцыятыўнай групы Яўген Доўгель.

Па словах Доўгеля, і сам Цярэшчанка не лічыць, што яго мог атруціць нехта з Беларусі. Паплечнік палітыка заявіў: "Мы думаем, што мы чапляем занадта сур'ёзныя пытанні, што нават можа гэты ўплыў і за межамі рэспублікі".

Доўгель адзначыў, што Цярэшчанку шпіталізавалі з-за алергічнага шоку на прадукт, які ён пастаянна ўжываў раней, і падобных праблем не было. Дый увогуле ў Цярэшчанкі ніколі не было алергіі на прадукты.

Як паведамляла Еўрарадыё, 28 жніўня Віктара Цярэшчанку шпіталізавалі з прычыны раптоўнага алергічнага шоку. Гэта адбылося пасля таго, як ён выпіў маркоўны фрэш у кавярні "Грунвальд". 31 жніўня палітык заявіў, што стан здароўя можа стаць прычынай яго выхаду з прэзідэнцкай гонкі.

Віктар Цярэшчанка можа зняцца з выбараў

Тым часам праваабаронцы паведамляюць, што подпісы за прэтэндэнта прызналі несапраўднымі ў Гродне, Бабруйску і Бабруйскім раёне.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі