Парад у Дзень Незалежнасці пачнуць на гадзіну раней

Парад у Дзень Незалежнасці пачнуць на гадзіну раней

Пачатак вайсковага параду ў Мінску на Дзень Незалежнасці перанесены на гадзіну раней. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінгарвыканкама, парад пачнецца а 10-й гадзіне, хаця спярша планаваўся на 11-ю.

Перанос звязваюць з умовамі надвор'я — у нядзелю сіноптыкі абяцаюць да 30 градусаў цяпла.

Генеральная рэпетыцыя параду адбылася ў Мінску 29 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі