Паралімпійскі камітэт вырашае, якія санкцыі ўжыць да беларускай зборнай
Сёння, 8 верасня, адбудзецца сустрэча Міжнароднага паралімпійскага камітэта па інцыдэнце з расійскім сцягам. Пра гэта Еўрарадыё паведамляе прэс-сакратар Міжнароднага паралімпійскага камітэта Крэйг Спэнс.
На гэтай сустрэчы будзе вырашацца, якія санкцыі ўжываць да беларускай зборнай і да асобы, якая несла расійскі сцяг. На пытанне, ці існуе магчымасць, што беларускую зборную адхіляць ад наступнай Паралімпіяды, Крэйг Спэнс адказвае такім чынам:
“Яшчэ надта рана спекуляваць такімі рэчамі, як гэта. У нас сёння будзе сустрэча, і цягам дзвюх гадзінаў пасля яе мы паведамім аб прынятым рашэнні”.