Паранены на беларуска-польскай мяжы вайсковец памёр

Беларуска-польская мяжа

Беларуска-польская мяжа / Mateusz Kotowicz/Reporter

Паранены мігрантам на беларуска-польскай мяжы польскі вайсковец Матэвуш памёр, пішуць польскія медыя.

"Са смуткам паведамляем, што 6 чэрвеня днём у вайскова-медыцынскім інстытуце ў Варшаве ў атачэнні сваёй сям'і і жаўнераў памёр ад нажавога ранення вайсковец 1-й танкавай брыгады", — заявілі ў паведамленні Узброеных сіл Польшчы ў Facebook.

Словы спачування родным і блізкім загінулага салдата выказаў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

"Малады салдат Матэвуш аддаў сваё жыццё, абараняючы мяжу Рэспублікі Польшча. Радзіма і суайчыннікі не забудуць гэтай ахвяры. Выказваю глыбокае спачуванне яго блізкім", — напісаў Туск.

Раніцай 28 траўня на польска-беларускай мяжы жаўнер 1-й Варшаўскай бранятанкавай брыгады атрымаў удар нажом з боку беларускай мяжы, калі спрабаваў затрымаць мігранта. У стальным плоце на мяжы мігранты прарабілі пралом, і жаўнер спрабаваў шчытом перакрыць яго. У гэты момант яго ўдарылі нажом.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі