Парашэнка: Беларусь павінна выпрацаваць сваю пазіцыю наконт Крыма (відэа)

21 траўня ў Рызе пачнецца саміт Усходняга партнёрства. У сталіцу Латвіі ўжо прыляцеў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Карэспандэнт Еўрарадыё пацікавіўся яго меркаваннем наконт інфармацыі пра тое, што Беларусь і Арменія блакуюць падпісанне выніковай дэкларацыі Рыжскага саміта. Нібыта, з-за наяўнасці ў дакуменце фразы пра анексію Крыма (пра гэта паведаміла агенцтва Reuters).

Парашэнка: "Я думаю, што сітуацыя з анэксіяй Крыма прызнаная ўсім светам. І калі Беларусь павінна выпрацаваць сваю пазіцыю і калі яна дастаткова нерашучая, я думаю, што гэта праблема Беларусі. Гэта не з'яўляецца праблемай Еўрапейскага саюза ці Украіны".

Нагадаем, прэс-сакратар МЗС нашай краіны Дзмітрый Мірончык так пракаментаваў інфармацыю Reuters:

"Праца над тэкстам дэкларацыі працягваецца. Што датычыцца пазіцыі Беларусі, то яна добра вядомая. Мы выступаем за неканфрантацыйны характар Усходняга партнёрства з пазітыўным парадкам дня, у тым ліку і для "суседзяў суседзяў".

Што для Беларусі зменіць саміт Усходняга партнёрства ў Рызе

Беларусь на саміце Усходняга партнёрства прадстаўляе міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі