Парашэнка, Пуцін, Меркель і Аланд пагаварылі па тэлефоне

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка правёў тэлефонную размову з Федэральным канцлерам Германіі Ангелай Меркель і прэзідэнтамі Францыі Франсуа Аландам і Расіі Уладзімірам Пуціным, гаворыцца на сайце прэзідэнта Украіны.

Як паведамляецца там жа, кіраўнік Украіны падкрэсліў, што для адводу ваеннай тэхнікі і цяжкага ўзбраення патрабуецца поўнае і безумоўнае спыненне агню. Пётр Парашэнка, Ангела Меркель, Франсуа Аланд і Уладзімір Пуцін адзначылі неабходнасць стварэння ўмоў для працы назіральнікаў Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ў Дебальцава Данецкай вобласці для маніторынгу і верыфікацыі рэжыму спынення агню. Суразмоўцы дамовіліся працягнуць перамовы ў "нармандскім фармаце" 16 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі