Парламент Сенегала пастанавіў вызваліць расійскі траўлер з беларусам

Парламент Сенегала вынес пастанову пра вызваленне расійскага траўлера "Алег Найдзёнаў", паведамляе ria.ru. На думку парламентароў, гісторыя з "Алегам Найденовым" псуе адносіны Сенегала з Расіяй і Гвінеяй-Бісаў.



Аднак міністр рыбалоўства і марской гаспадаркі краіны Хайдар эль-Алі пакуль марудзіць з выкананнем парламенцкага рашэння.



Нагадаем, што сенегальскія вайскоўцы 4 студзеня затрымалі расійскі рыбалоўчы карабель у 46 мілях ад узбярэжжа Гвінеі-Бісаў і адкаванваявалі яго ў порт Дакар. Улады западозрылі маракоў у незаконнай рыбнай здабычы ў водах Сенегала і плануюць аштрафаваць на 600 тысяч еўра кампанію-суднаўладальніка і канфіскаваць яе груз.



На караблі знаходзіцца грамадзянін Беларусі. Гэта 43-гадовы Аляксандр Якуновіч, на караблі ён працуе матросам.



Фота  — n1.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі