Паром для пераправы праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне гатовы да спуску на ваду

Паром для пераправы праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне гатовы да спуску на ваду

На Пінскім суднарамонтным заводзе завершанае будаўніцтва парома, які будзе вазіць пасажыраў праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, перадае тэлеканал СТВ

Паром вырашылі будаваць на базе судна тэхнічнага флоту, якое давялося мадэрнізаваць. За адзін рэйс на ім можна перавезці да 50 пасажыраў, а таксама два дзясяткі легкавых аўтамабіляў.

Аб расколіне на мосце праз Прыпяць стала вядома напрыканцы 2017 года. Яго закрылі спярша для аўтамабільнага руху, а потым і для пешаходнага. Рэканструкцыя збудавання, як паведамлялася, зойме прыкладна год. Між тым мост быў галоўнай транспартнай артэрыяй ў рэгіёне. Менавіта па ім жыхары Жыткавічаў штодня ездзілі працаваць на буйныя прадпрыемствы, размешчаныя на правым беразе ракі, у прыватнасці ў Тураве.

Праз Прыпяць наладжвалі пантонную пераправу, а калі рака стала замярзаць, то людзей вазілі на катэрах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі