Парывісты вецер і да +10 прагназуюць на 20 снежня

Парывісты вецер і да +10 прагназуюць на 20 снежня

20 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е без ападкаў, паведамляе Белагідрамет. 

Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман, слабы галалёд. Вецер уначы будзе пераменных напрамкаў, удзень — паўднёва-ўсходні ўмераны, месцамі парывісты. 

Уначы тэмпература паветра чакаецца -4...+1, удзень прагрэецца да 1-6 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе прагназуецца 7-10 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі