Пасажырам паламанага цягніка Мінск-Гомель прапанавалі кампенсацыю — 82 капейкі

Пасажырам паламанага цягніка Мінск-Гомель прапанавалі кампенсацыю — 82 капейкі

82 капейкі — такую кампенсацыю прапанавалі пасажырам цягніка Гомель-Мінск, які паламаўся ўвечары 15 снежня, піша TUT.by.

Як распавядала Еўрарадыё, паломка здарылася падчас рэйса. На станцыі Чырвоны Бераг над цягніком "Штадлер" адбылося некалькі ўспышак, падобных на кароткае замыканне. Пасажыраў папрасілі пакінуць вагоны. Каля дзвюх гадзінаў людзі чакалі, пакуль прыбыў іншы цягнік, які давёз іх да Гомеля. 

У інтэрнэце з'явілася некалькі відэа, на якіх бачныя ўспышкі над вагонамі (дата на відэарэгістратары не настроеная).

Прэс-служба Беларускай чыгункі тлумачыць здарэнне тэхнічнымі няспраўнасцямі цягніка. Прычыны паломкі яшчэ высвятляюцца. 

На сайце ведамства пасажырам паламанага цягніка прапаноўваюць кампенсацыю. Тым, хто не паехаў на заменным цягніку, прапануюць кампесанаваць адлегласць ад Чырвонага Берага да Гомеля. Тым, хто паехаў, — розніцу за праезд ад Чыронага Берага да Гомеля ў вагонах больш нізкага класа, "а таксама няўстойку за спазненне прыбыцця цягніка".

Пасажыры, якія звярнуліся па кампенсацыю, і паведамілі, што ім прапанавалі 82 капейкі.

Дарэчы, за апошні год гэта ўжо чацвёрты выпадак, калі "Штадлер" ламаецца па маршруце Мінск-Гомель-Мінск. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі