Пасля 25 сакавіка мінчука аштрафавалі на чатыры пенсіі

Пасля 25 сакавіка мінчука аштрафавалі на чатыры пенсіі

25 сакавіка Аляксандр Свінко пайшоў у краму "Прырода" на праспекце Незалежнасці, каб набыць корм для папугайчыка Філа. Разам з ім быў яго сябар Алег Чарнецкі, які накіроўваўся ў ЦУМ. Але на плошчы Калініна абодвух спыніла міліцыя. 

Размова з праваахоўнікамі прынесла наступныя вынікі: Чарнецкі застаўся на волі, а Свінко апынуўся сярод затрыманых. У міліцыі Завадскога раёна на пенсіянера склалі пратакол за брудную лаянку. Дзве ночы 60-гадовы мужчына правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна. А раніцай 27 лютага суддзя Марына Саўчук пакарала яго штрафам у 10 базавых велічынь — 230 рублёў.

"На пенсію я выйшаў толькі ў снежні, і пакуль яна ў мяне невялікая — 65 рублёў. Справа ў тым, што я пяць гадоў працаваў у Расіі, і цяпер высвятляецца, ці будуць мне частку грошай плаціць адтуль. Калі не — адбудзецца пераразлік, і мая пенсія павялічыцца. Але пакуль — так, 65 рублёў", — распавядае Еўрарадыё Аляксандр Свінко.

У судзе пенсіянер не прызнаў сваёй віны, і цяпер збіраецца абскарджваць штраф з дапамогай праваабаронцаў з цэнтра "Вясна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі