Пасля адстаўкі міністры адукацыі трапляюць у БДУ

Пасля адстаўкі міністры адукацыі трапляюць у БДУ

Міхаіл Жураўкоў з пасады міністра вяртаецца працаваць у БДУ, цяпер ён ― загадчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі. Сваю адстаўку прафесар каментаваць не стаў.

“Працягваю працаваць там жа, дзе і пачынаў. Цяпер загадчык кафедры”, ― каротка адказаў Еўрарадыё былы міністр.

Пасля адстаўкі міністры адукацыі трапляюць у БДУ
Міхаіл Жураўкоў

Паглядзім, куды траплялі галоўныя па адукацыі ў краіне раней.

Папярэднік Жураўкова, фізік Сяргей Маскевіч, прабыў на міністэрскай пасадзе чатыры гады, з 2010 да 2014 года. Цяпер ён узначальвае Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя Сахарава, які ўваходзіць у склад БДУ.

Пасля адстаўкі міністры адукацыі трапляюць у БДУ
Сяргей Маскевіч

Долей за ўсіх на міністэрскай пасадзе пратрымаўся Аляксандр Радзькоў, ён кіраваў адукацыяй сем гадоў, з 2003 да 2010. Пасля адразу трапіў у Адміністрацыю прэзідэнта, але цяпер ён толькі старшыня “Белай Русі”. Адзіны з былых міністраў, хто не трапіў у БДУ.

 

Пасля адстаўкі міністры адукацыі трапляюць у БДУ
Аляксандр Радзькоў, фота: ctv.by

Гісторык Пётр Брыгадзін, які кіраваў міністэрствам два гады, цяпер ― кіраўнік Дзяржаўнага інстытута ўпраўлення і сацыяльных тэхналогій БДУ.

Пасля адстаўкі міністры адукацыі трапляюць у БДУ
Пётр Брыгадзін, фота: earchives.bsu.by

Сем гадоў міністрам адукацыі прабыў Васіль Стражаў, з 1994 па 2001 год. Пасля гэтага ён быў рэктарам БДУ, а цяпер проста прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі і астрафізікі. Чытае лекцыі студэнтам.

Пасля адстаўкі міністры адукацыі трапляюць у БДУ
Васіль Стражаў, фота: earchives.bsu.by

Цяперашні міністр Ігар Карпенка раней працаваў намеснікам старшыні Мінгарвыканкама, а яшчэ ён лідар Камуністычнай партыі. У адрозненне ад большасці былых міністраў, Карпенка не прадстаўнік акадэмічнай супольнасці. Але ён паспеў папрацаваць у Педагагічным універсітэце імя Танка, дзе займаўся выхаваўчай працай на пасадзе прарэктара.

Пасля адстаўкі міністры адукацыі трапляюць у БДУ
Ігар Карпенка, фота: belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі