Пасля антываеннай акцыі ў Мінску затрымліваюць актывістаў
Апазіцыйная акцыя 8 верасня супраць беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў "Захад-2017" прайшла спакойна. Аднак пасля яе пачаліся затрыманні актывістаў.
Як паведамляе "Беларускі партызан", на вачах яго карэспандэнта на прыпынку грамадскага транспарту каля філармоніі затрымалі актывістку Ніну Багінскую. З мікрааўтобуса выскачылі чатыры чалавекі, якія пацягнулі пажылую жанчыну з сабой.
Не выключана, што могуць затрымліваць і іншых удзельнікаў акцыі.