Пасля гібелі жанчыны, на якую ўпаў снег з лёдам, распачалі крымінальную справу

З гэтага даху ўпала глыба снегу з лёдам

З гэтага даху ўпала глыба снегу з лёдам / t.me/vitebsk_region_officially/

Пасля гібелі жанчыны ў Віцебску, на якую ўпаў снег з лёдам, распачалі крымінальную справу. Артыкул — "службовая халатнасць". Як паведамляе Следчы камітэт, следчыя забралі неабходную дакументацыю, якая цяпер аналізуецца, дапытваюцца сведкі. Асаблівая ўвага "будзе нададзена прычынам і ўмовам, якія спрыялі трагедыі".

Трагічнае здарэнне адбылося ўдзень 18 снежня. 39-гадовая жанчына праходзіла каля аднаго з дамоў па праспекце Чарняхоўскага, калі на яе ўпала глыба снегу з лёдам. На месца здарэння прыязджала хуткая дапамога, супрацоўнікі якой канстатавалі смерць пацярпелай.

У той жа дзень у Гомелі глыба лёду звалілася з даху і рассекла галаву дзяўчыне. 19 снежня ледзяшы зваліліся з даху на 53-гадовую жанчыну ў Магілёве. З траўмамі яе шпіталізавалі.

Пасля гібелі жанчыны, на якую ўпаў снег з лёдам, распачалі крымінальную справу
На месцы трагічнага здарэння / t.me/vitebsk_region_officially/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі