Пасля перамогі на "Еўрабачанні" Кіркораў будзе гандляваць гарэлкай "Калдун"
Аўтарскія правы на гарэлку кароль рэмейкаў пакінуў за сабой. Еўрарадыё вырашыла даведацца, хто і як змог ўзбагаціцца на Дзмітрыі Калдуне? Кіркораў больш скардзіцца на выдаткі, чым на прыбытак. Але ён жа аўтар песні? Ацаніць “Work your magic” мы папрасілі Сяргея Сухамліна, які ў мінулым годзе ствараў песню “Мама” для Паліны Смолавай:
“2 тысячы долараў. Прыкладна такія грошы выдаткоўвае на гэта дзяржава. Гэта самая максімальная сума, якую я калі-небудзь ад дзяржавы бачыў. А наогул, песня каштуе куды даражэй. Напрыклад, тыя сумы, якія зараз выдаткоўваюцца на Калдуна, – гэта проста фантастыка.
Ён зараз жыве ў нумары, які каштуе ў 5-7 разоў даражэй, чым усе тыя нумары, у якіх мы жылі ў Афінах. Ніхто ж не кажа пра тое, што калі мы прыехалі ў Афіны, з нас пачалі здымаць 70 еўра за гэта — за тое, з тых жа грошай, якія дзяржава нам выдаткавала на камандзіровачныя. Ніякіх размоў не магло ісці ні пра цукеркі, якія рабілі для Дзімы, ні пра нейкія глянцавыя буклеты”.
Зарабіць на імі Калдуна змог мінскі завод “Крышталь”. Там выпусцілі настойку “Беларускую” з выявай Дзімы. Набыць яе пакуль магчыма толькі ў фірмовых крамах “Крышталь”, дый каштуе яна нямала — каля 83 тысячаў рублёў. Пакуль выйшла толькі каля паўтысячы гэтых бутэлек. На пытанне, ці збіраюцца яшчэ вырабляць “калдунскія” спіртныя напоі, на “Крышталі” нам адказалі:
“Думаю, што так: калі ён пераможа, трэба ж гэта будзе неяк адзначыць?”
А вось трапіць гэтаму бальзаму ў звычайныя крамы будзе складана.
“Можа быць. Калі нам правы Кіркораў аддасць”.
Крыху зарабіла на Еўрабачанні і “Камунарка”. Па спецыяльнай замове “Белтэлерадыёкампаніі” там было выраблена 400 каробак цукерак і 1000 шакаладак. Увесь тавар быў выраблены не для продажу. Менавіта гэтыя цукеркі і раздае Дзмітрый у фінскіх Хельсінкі.
Ёсць шанец зарабіць на Калдуне ў букмерскіх кантораў. Як паведаміў нам прадстаўнік адной з кантор, вялікага ажыятажу вакол “Еўрабачання” сёлета няма:
“У параўнанні з мінулым, канешне, не так. Тады нават хатнія гаспадыні неслі грошы, каб паставіць на Паліну Смолаву. Такога фанатычнага настрою тут няма. Тады ж такая рэклама была, што такая песня, яна такія прызавыя месцы зойме і гэтак далей.
І каэфіцыент быў вялікі, таму што букмекеры ведалі, што ніякіх месцаў яна не зойме. Інфармацыя масмедый была супрацьлеглай той, якую давалі букмекеры. Таму людзі, якія наглядзеліся тэлебачання, глядзелі на нашыя каэфіцыенты і думалі: як жа так, наогул кажуць, што Паліна Смолава выйграе, а букмекеры даюць такі вялікі каэфіцыент?
І ставілі, і масава ставілі. А зараз на Беларусь масава не ставяць. Таму што каэфіцыент нізкі. Напрыклад, на тое, што Калдун выйдзе ў паўфінал, ён раўняецца 1,17. Каб было больш зразумелым: калі вы паставіце 1 мільён, то “чысты” выйгрыш складзе ўсяго 170 тысячаў”.
Затое заробяць на Еўрабачанні нашыя сотавыя аператары. І даволі нядрэнна. Прагаласаваць на конкурсе можна будзе з дапамогаю SMS. Кошт паведамлення — 1300 рублёў. Не ў мінусе застанецца і “Белтэлеком”: каб аддаць свой голас за ўпадабанага выканаўцу з хатняга тэлефона, трэба будзе пералічыць на іх рахунак 1000 беларускіх рублёў.
А што атрымае сам Дзмітрый? Пакуль яшчэ не вядома. Але ад якой-небудзь прэміі ў выпадку выйгрышу ніхто не адмаўляецца. Кажа фінансавы супрацоўнік “Белтэлерадыёкампаніі”:
“Гэтае пытанне яшчэ не абмяркоўвалася. Мы лічым яго заўчасным. Вось калі выіграе, тады і будзем абмярковаць”.
Пра тое, што акрамя поспеху, змагла атрымаць Паліна Смолава (прадстаўніца Беларусі на Еўрабачанні 2006), распавядае сама спявачка:
“У мяне не было заробку, і яшчэ нейкія рэчы нават і не былі выплачаны. Канкрэтна —некаторым людзям яшчэ нешта не выплацілі. Відаць, так усе і вырашылі, што, напэўна, так і трэба”.
Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі на “Еўрабачанні” ў Хельсінкі таксама кажуць, што не атрымліваюць нічога, акрамя камандзіровачных. Распавядае член дэлегацыі Аляксандр Ціхановіч.
Ціхановіч: “Ды нічога мы не атрымліваем, сутачныя — наш заробак. Ва ўсіх, хто прымае ўдзел у “Еўрабачанні”, ніякіх асабістых інтарэсаў няма. Галоўнае — першае месца атрымаць”.
Фота — http://eurovision.by