Пасля сыходу Назарбаева ў Казахстане стала два борта №1
Airbus A330-243 Prestige Нурсултана Назарбаева
Два "борта нумар адзін" — гучыць парадаксальна, але падобна, менавіта такая сітуацыя склалася ў Казахстане пасля таго, як у сакавіку 2019 года шматгадовы прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў датэрмінова склаў свае паўнамоцтвы. Яго пераемнік Касым-Жамарт Такаеў мусіў атрымаць у сваё распараджэнне і прэзідэнцкі транспарт. Але ў выпадку з Такаевым нешта пайшло не так. Сайт www.aircharter.ru сцвярджае, што новы прэзідэнт Казахстана не атрымаў назарбаеўскай борт №1.
Перавозкай першых асоб Казахстана займаецца дзяржаўная авіякампанія "Беркут" (Berkut Air). Казахстанскі паветраны флот прадстаўлены адносна невялікай колькасцю самалётаў, але сярод іх ёсць прыкметныя мадэлі. Напрыклад, Airbus A330-243 Prestige (яго ацэньваюць у $250 млн), на якім здзяйсняў пералёты Нурсултан Назарбаеў. З тых часоў, як палітык пакінуў кіруючы пост і стаў проста "Лідарам нацыі", у рэестры "Дзяржаўнай авіякампаніі Казахстана "Беркут" Airbus з нумарам UP-A3001 няма. Аператарам гэтага самалёта стаў урад Казахстана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.