Пасля візіту Лукашэнкі "Гарызонт" шукае новага дырэктара
Юрый Прадко / БЕЛТА
Кіруючая кампанія холдынгу "Гарызонт" абвясціла конкурс на замяшчэнне вакансіі "дырэктар прадпрыемства". Адпаведная аб'ява была размешчана 6 студзеня. Інтэрнэт-часопіс Office Life звярнуў увагу, што адбылося гэта на наступны дзень пасля візіту на прадпрыемства Аляксандра Лукашэнкі.
Як вядома, у цяперашні час гендырэктарам кіруючай кампаніі холдынгу "Гарызонт" з'яўляецца Юрый Прадко. Менавіта ён уручыў Лукашэнку лазерны тэлевізар пад брэндам кампаніі, які карыстальнікі інтэрнэта палічылі копіяй аналагічнага кітайскага прадукту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.