Пасля выбараў у Беларусі могуць прыняць закон пра "замежных агентаў" — Карпенка

Ігар Карпенка

Ігар Карпенка

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі могуць прыняць закон пра "замежных агентаў". Пра гэта заявіў журналістам старшыня Цэнтрвыбаркаму Ігар Карпенка.

"Сёння многія краіны прымаюць заканадаўства аб так званых "замежных агентах". Гэта таксама ў пэўнай ступені завязана ў тым ліку на электаральны працэс. Пагадзіцеся, як можна правесці справядлівыя выбары, калі арганізацыя, якая ўдзельнічае ў выбарах, фінансуецца з-за мяжы і выконвае пэўны заказ тых, хто плаціць гэтай арганізацыі? Гэта ж відавочна", — заявіў чыноўнік.

Між тым, у Беларусі з ліпеня 2021-га працягваецца "зачыстка" палітычнага поля і забарона НДА. Замест 15 ранейшых палітычных партый засталіся толькі чатыры — усе праўладныя. Сярод НДА былі зачыненыя нават арганізацыі філатэлістаў, раварыстаў і пчаляроў.

Ідэю прыняць закон аб "замежных агентах" у Беларусі паводле расійскага прыкладу ў 2020 годзе агучваў дэпутат Андрэй Савіных. У РФ статус "замежных агентаў" могуць прызнаваць як за юрыдычнымі, так і за фізічнымі асобамі, калі суд вырашыць, што яны атрымліваюць замежную падтрымку або "знаходзяцца пад замежным уплывам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі