Пасля затрымання ў Гомелі амаль 200 падлеткаў распачалі крымінальную справу

Падлеткі ў Гомелі пасля затрымання, 28 лютага 2023-га / t.me/flagshtok
Падлеткі ў Гомелі пасля затрымання, 28 лютага 2023-га / t.me/flagshtok

Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што пасля затрымання ў Гомелі 200 чалавек ва ўзросце ад 13 да 21 года (183 з затрыманых — непаўналетнія) распачалі крымінальную справу. Артыкул — "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

СК удакладняе, што сярод затрыманых падлеткаў былі прыхільнікі "розных маладзёжных субкультур", у тым ліку так званага "ПВК Родан", а таксама футбольных фанатаў. Заклікі сабрацца ў гандлёвым цэнтры "Сакрэт" былі размешчаныя ў сацыяльных сетках і месенджарах. Акцыю назвалі "незаконным масавым мерапрыемствам". Яе ўдзельнікаў затрымалі з удзелам АМАПу. А як сведчаць некаторыя затрыманыя, амапаўцам дапамагалі ахоўнікі гандлёвага цэнтра.

Следчы камітэт не ўдакладняе, колькі затрыманых застаецца за кратамі. Падкрэсліваецца, што ідзе пошук "арганізатараў масавага збору". БЕЛТА дадае са спасылкай на МУС, што ўсіх непаўналетніх перадалі іх бацькам.

Тым часам міліцыя ў іншых рэгіёнах, у тым ліку і ў сталіцы, спрабуе не дапусціць паўтарэння падзей у Гомелі. Моладзь і іх бацькоў папярэджваюць пра адказнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі