Пасля з'яўлення аўдыё з мацюкамі ў ліцэі ў Шчучыне звольнілі педагога
Пасля з'яўлення аўдыё з мацюкамі ў Шчучынскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі звольнілі сацыяльнага педагога, інфармуе TUT.by. На шасціхвілінным запісе жанчына і мужчына пясочылі навучэнца за жартаўлівую петыцыю, у якой ён за невыкананне патрабаванняў (скарачэння ўрокаў, дазволу свабоднай формы адзення і г. д.) пагражаў штурмам навучальнай установы. Педагогі часта ўжывалі маты: "Ты, паўдурак... Што ж ты ўсякую х...ню пішаш?".