Шчучынскія педагогі — навучэнцу: "Што ж ты ўсякую х... пішаш?" (аўдыё)

Шчучынскія педагогі — навучэнцу: "Што ж ты ўсякую х... пішаш?" (аўдыё)

Педагогі Шчучынскага ліцэя матам тлумачылі навучэнцу амаральнасць ягоных паводзінаў. 

Нагодай стала жартоўная петыцыя, якую стварыў навучэнец. Ён напісаў, што пры невыкананні петыцыі пойдзе штурмам на Шчучынскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй. 

Мяркуючы па ўсім, петыцыя была звязаная інтэрнэт-мемам пра штурм "Зоны 51" — засакрэчанай вайсковай базы ЗША, дзе нібыта захоўваюцца целы іншапланетнікаў і праводзяцца выпрабаванні іншапланетных караблёў. 

На шасціхвілінным запісе жанчына і мужчына пясочаць хлопца за петыцыю. Практычна ў кожным сказе гучаць маты: "Ты, паўдурак, калі гэтую х...ню чытаў пра іншапланетнікаў, ты, можа, таксама думаў, што тут іншапланетнікі вучацца? Што ж ты ўсякую х...ню пішаш?"

Мужчына заяўляе хлопцу, што ягоныя заявы не жарт, а рэальная пагроза, за якую можа пагражаць адказнасць. 

Быццам дырэктара ліцэя Дзмітрыя Маркевіча звольнілі пасля праверкі гэтага факту. Аднак пацвярджэння такога звальнення пакуль няма.

У каментары парталу TUT.by намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Вольга Суворава паведаміла: "На сённяшні дзень дырэктар не звольнены. З нагоды аўдыёзапісу ідзе разбіральніцтва, яно пачалося сёння. Калі будуць матэрыялы, тады нешта магу сказаць. Вядома ж, мы ўсе бачылі, рэагуем. Адназначна, будзем весці разбор вельмі аператыўна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі