Паўла Мажэйку выпусцілі з-за кратаў

Паўла Мажэйку выпусцілі з-за кратаў

Кіраўніка гродзенскага "Цэнтрагарадскога жыцця" Паўла Мажэйку выпусцілі на волю, Спярша паведамлялася, што яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, перадае тэлеканал "Белсат". Пазней стала вядома, што адпусцілі Мажэйку з фармулёўкай "зніклі падставы для затрымання". Але следчыя сказалі, што могуць зноў выклікаць яго ў любы момант.

На Паўла Мажэйку і Алеся Пушкіна пачалі крымінальную справу за "рэабілітацыю нацызму". Менавіта так улады ацанілі партрэт байца пасляваеннага антысавецкага падполля Аўгена Жыхара, выстаўлены ў гродзенскай галерэі. Беларускі афіцыёз называе яго пасобнікам нацыстаў. Пушкін — аўтар партрэта, Мажэйка — кіраўнік галерэі.

Мажэйку затрымалі 26 сакавіка, выходныя ён правёў за кратамі. Пушкін быў затрыманы пры вяртанні самалётам з Кіева ў Мінск. Яго папярэдзілі, што на яго пачалі крымінальную справу, і амаль адразу адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі