Паўла Севярынца асудзілі на 10 сутак

Паўла Севярынца асудзілі на 10 сутак

Сустаршыню аргкамітэта партыі БХД Паўла Севярынца асудзілі ў судзе Мінскага раёна на 10 сутак арышту. 

Абодва сведкі-міліцыянты патлумачылі віну затрыманага палітыка: "Гэты грамадзянін даваў інтэрв'ю журналістам на беларускай мове". Гэтыя паказанні зацытавала ў Фэйсбуку паведаміла Таццяна Уласенка

Па яе словах, суддзя А. Крапачоў выдаліў з залы жонку Севярынца Вольгу з пяцімесячным сынам Францішкам. Суддзя заявіў, што судовы працэс можа траўмаваць псіхіку дзіцяці. 

Паўла Севярынца, аднаго з актыўных абаронцаў Курапатаў, затрымалі 5 верасня недалёка ад мемарыяльнага ўрочышча. 

На 9 верасня Севярынец абвяшчаў масавую акцыю ў Курапатах, каб вырашыць, што надалей рабіць з курапацкай вахтай. Цяпер ён не зможа прысутнічаць на акцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі