Паўла Севярынца затрымалі каля Курапатаў

Паўла Севярынца затрымалі каля Курапатаў

Сустаршыню аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца затрымалі каля Курапатаў. Пра гэта ў Фэйсбуку напісала яго жонка. 

"Пашу затрымалі каля Курапатаў. Вязуць у Бараўлянскі РАУС", — паведаміла Вольга Севярынец.

Можна меркаваць, што Севярынца затрымалі напярэдадні акцыі, запланаванай на 9 верасня. У гэты дзень ён склікае сход, каб вырашыць далейшы лёс курапацкай вахты. Абаронцы Курапатаў пратэстуюць супраць дзейнасці рэстарана "Поедем поедим", адчыненага каля Курапатаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі