Павел Данэйка лічыць бізнэс-клімат у Беларусі выдатным

З такім меркаваннем дырэктар Беларускага эканамічнага даследчыцка-адукацыйнага цэнтру (BEROC) Павел Данэйка выступіў на Міжнародным эканамічным форуме ў польскай Крыніцы.



У каментары "Польскаму радыё" Данэйка нагадаў, што Беларусь займае 58-е месца ў рэйтынгу Doing Business, а Польшча займае ў ім 55-е. Весці бізнэс у Беларусі сёння нашмат камфортней, чым ва Украіне ці Расіі, кажа эканаміст.



Разам з тым, Данэйка нагадаў, што добрыя ўмовы вядзення бізнэсу ў Беларусі існуюць на працягу апошніх 5-6 гадоў, а не 20 гадоў, як у Польшчы. Да гэтага беларускі бізнэс жыў у абсалютна іншых умовах. Бізнэсоўцы выжылі ва ўмовах, калі іх толькі дустам не травілі, заяўляе эксперт.



Данэйка кажа, што сённяшняя беларуская бізнэс-мадэль складаецца з экспартнай арыентацыі, даволі высокай інавацыйнасці, нішавай стратэгіі. Мноства беларускіх бізнэсмэнаў цяпер актыўна канкуруюць на заходнееўрапейскіх, амерыканскіх і японскіх рынках.



Самай галоўнай праблемай эканаміст назваў недахоп кваліфікаваных кадраў: пачынаючы ад працаўнікоў і заканчваючы топ-менеджарамі.



Фота — radyjo.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі