Павел Севярынец: Еду з суда на трамваі дахаты ― збірацца на “суткі”

Павел Севярынец: Еду з суда на трамваі дахаты ― збірацца на “суткі”

За мітынг у Курапатах 3 сакавіка сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца суд Савецкага раёна Мінска 31 сакавіка даў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Але пад варту пасля суда яго не ўзялі.

“Дзіўная фармулёўка: суддзя ўсклаў вырашэнне на Фрунзенскі райаддзел. І таму цяпер я еду ў трамваі дахаты ― буду збірацца памаленьку, а там ужо глядзець будзем”, ― распавёў Еўрарадыё палітык.

Па словах Севярынца, яго ніхто з міліцыянтаў ці судовых выканаўцаў не суправаджае, яму не загадвалі да нейкага вызначанага часу з’явіцца ў Фрунзенскі РАУС. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі