Пазняк і Ціханоўская пагаварылі па тэлефоне

Пазняк і Ціханоўская пагаварылі па тэлефоне

У беларускай палітыцы адбываецца, здавалася б, немагчымае! Зянон Пазняк і Святлана Ціханоўская пагаварылі па тэлефоне. Як піша журналіст Сяргей Навумчык, "падрабязнасці яны скажуць самі, калі палічаць патрэбным".

Дагэтуль гэтыя беларускія палітыкі не кантактавалі. Лідар КХП-БНФ Пазняк з 1996 года жыве за мяжой. Ён крытычна, а часам і вельмі жорстіка выказваўся пра дзейнасць Ціханоўскай. Аднак апошнія падзеі (вайна ва Украіне, расійскія войскі ў Беларусі) маглі ўсё змяніць. Святлана Ціханоўская нядаўна заявіла, што трэба "ствараць нацыянальны антываенны рух і рыхтавацца адстойваць свой суверэнітэт". Яна ўзяла на сябе выкананне абавязкаў прадстаўніцы беларускага народа, пачала ствараць пераходны кабінэт як нацыянальны орган улады. Зянон Пазняк заяўляў пра расійскую акупацыю і неабходнасць супраціўлення. Як бачым, іх пазіцыі зблізіліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі