Пазняк: моладзь нічога не вырашае, а вось калі абудзіцца працоўны народ...

Пазняк: моладзь нічога не вырашае, а вось калі абудзіцца працоўны народ...

Лідар КХП-БНФ, палітэмігрант Зянон Пазняк (ён знаходзіцца ў ЗША) 15 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё пракаментаваў апошнія падзеі ў Беларусі.

Пазняк: "Мы ўчора бачылі такую эмацыйную з'яву ў Мінску, калі моладзь пратэставала. Гэта добрая з'ява. Гэта паказвае, што жывуць пратэстныя настроі, яны павялічваюцца. Не трэба гэта пераацэньваць. Таму што моладзь заўсёды ідзе ў пачатку пратэстаў, але яна ў палітыцы нічога не вырашае. Калі абудзіцца працоўны народ, калі гэты народ, калі заводы, фабрыкі, калі гэтыя выйдуць на вуліцу, калі гэтыя возьмуцца за нашае жыццё, вось тады будзе сур'ёзна. А пакуль мы бачым такі пачатак...".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі