Педагогаў "настойліва просяць" падпісваць паштоўкі для Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка
Камуністычная партыя Беларусі, якую да прызначэння міністрам адукацыі ўзначальваў Ігар Карпенка, запусціла акцыю "народны прэзідэнт".
У яе рамках камуністы прапануюць дасылаць паштоўку Аляксандру Лукашэнку. Удзел — "добраахвотны-прымусовы". Як сведчыць "злітае" распараджэнне рэктарата Баранавіцкага універсітэта, міністэрства адукацыі даручыла падтрымаць праект.
Ад БарДУ патрабуюць па адной паштоўцы з кафедры і па пяць — ад кожнага студэнцкага савета.
Пакуль невядома, шмат каму прыйшла падобная "рэкамэндацыя". Калі ў вас ёсць інфармацыя — напішыце ў наш бот ў Telegram: @euroradio_minsk
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.