Пенсіянерцы Галіне Лагацкай прысудзілі 2,5 года "хатняй хіміі"

Галіна Лагацкая

Галіна Лагацкая / svaboda.org

2,5 года "хатняй хіміі" прысудзілі палітзняволеная пенсіянерцы Галіне Лагацкай, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Такі прысуд вынесла суддзя Кастрычніцкага раёна Мінска Вольга Лаўрыновіч.

Вядома, што Лагацкую вінавацілі паводле "народнага" арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Яе затрымалі 9 красавіка. Жанчыну выклікалі ў Кастрычніцкі РУУС Мінска, паабяцаўшы аддаць мабільнік, які ў яе забралі два гады таму. У сакавіку 2022-га Лагацкай прызначылі 15 сутак арышту за ўлёткі "Не — вайне": гэта палічылі "несанкцыянаваным пікетаваннем".

Праваабаронцы прызналі Галіну Лагацкую палітзняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі