У Мінску затрымалі актывістку Галіну Лагацкую
Галіна Лагацкая
У Мінску затрымалі актывістку Галіну Лагацкую. Як пішуць праваабаронцы, у міліцыі паабяцалі аддаць тэлефон, забраны два гады таму. А ў выніку затрымалі на трое сутак. Верагодна, па адміністрацыйнай справе. Сутнаць абвінавачвання невядома.
У Кастрычніцкі РУУС Лагацкая пайшла ўвечары 9 красавіка.
У сакавіку 2022-га Галіну Лагацкую асудзілі на 15 сутак арышту за лістоўкі "Не вайне", якія палічылі "несанкцыянаваным пікетаваннем". З лета 2020 года Галіну Лагацкую неаднаразова затрымлівалі падчас вулічных акцый. Яна атрымлівала арышт ці штраф.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.