Пенсіянерку з Беларусі затрымалі ў Санкт-Пецярбургу за "абразы Лукашэнкі"

Санкт-Пецярбург

Санкт-Пецярбург / kp.ru

Пенсіянерку з Гомельскай вобласці затрымалі ў Санкт-Пецярбургу. У Беларусі яе шукалі за "абразы Лукашэнкі".

Па дадзеных мясцовых СМІ, жанчыне 62 гады. Па стане на 23 лютага яна знаходзіцца ў адным з аддзелаў паліцыі.

Напярэдадні яе спынілі на Фінляндскім вакзале. Пры праверцы дакументаў высветлілася, што яна з сярэдзіны лютага ў вышуку за негатыўныя каментары пра Лукашэнку, якія пакінула ў перыяд з лістапада 2021 па верасень 2022 года.

Санкт-Пецярбургскія сілавікі ўжо паведамілі пра затрыманне ініцыятарам росшуку. На тэрыторыі Беларусі пенсіянерку чакае палітычна матываваная крымінальная справа, а значыць арышт, суд і несправядлівы прысуд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі