Перад сустрэчай з Лукашэнкам Пуцін абмеркаваў Беларусь на Савеце бяспекі
8 лютага Уладзімір Пуцін правёў аператыўную нараду з пастаяннымі чальцамі Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі. Інфармацыя пра гэта з'явілася на афіцыйным сайце расійскага прэзідэнта.
Паведамляецца, што на нарадзе абмяркоўваліся разнастайныя аспекты "беларуска-рускіх саюзных адносінаў" напярэдадні сустрэчы Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам. Сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаваў адбудзецца ў сераду, 13 лютага, у Сочы.
Акрамя таго, на нарадзе абмеркавалі сітуацыю ў Сірыі ў кантэксце будучага саміту кіраўнікоў Расіі, Турцыі ды Ірана. Ён прызначаны на 14 лютага .
Таксама былі абмеркаваныя бягучыя пытанні ўнутрырасійскага сацыяльна-эканамічнага парадку дня.