Перакладчыцу Вольгу Калацкую аштрафавалі за "маханне рукамі ў РУУС"
Вольга Калацкая
Перакладчыцу Вольгу Калацкую аштрафавалі на 800 рублёў (20 базавых велічыняў). Суд над ёй адбыўся 17 траўня, перадае Радыё "Свабода".
Згодна з пратаколам жанчыну абвінавацілі ў "маханні рукамі ў РУУС".
Пра затрыманне Калацкай стала вядома 9 траўня. Вольга даглядае пажылую маці, якой больш за 90 гадоў.
У 2021 годзе Калацкую судзілі за тое, што дала поўху тэлепрапагандысту Рыгору Азаронку. Ёй прысудзілі 2 гады "хатняй хіміі", якія Калацкая ўжо адбыла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.