Затрымалі перакладчыцу Вольгу Калацкую
Вольга Калацкая
У перакладчыцы Вольгі Калацкай прайшоў ператрус, яна затрыманая. Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода" са спасылкай на знаёмага Вольгі навукоўца Сяргея Бесараба. Дома ў Вольгі засталася пажылая маці, якая патрабуе пастаяннага догляду. Ёй больш за 90 гадоў.
Раней Вольгу ўжо судзілі — у красавіку 2021 года суд Фрунзенскага раёна Менска прызнаў яе вінаватай у тым, што яна дала аплявуху супрацоўніку тэлеканала СТВ Рыгору Азаронку. Гэта адбылося у лістападзе 2020 года. Казацкай тады прысудзілі два гады "хатняй хіміі". Хоць яна выбачылася перад Азаранкам, а той не меў да яе ні матэрыяльных, ні маральных прэтэнзій.
Пазней супраць Вольгі завялі яшчэ адну крымінальную справу за ўдзел у пратэстах паводле артыкула 342 КК РБ. Затым справу спынілі і зноў аднавілі.
Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Уільямса, Уільяма Голдзінга, фільмы "Гладыятар", "Шрэк", "Сямейка Смітаў" і іншыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.