Пераважна без ападкаў будзе ў Беларусі да канца доўгіх выходных
Восень, ілюстрацыйнае фота
У пятніцу, 8 лістапада, у Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. У асобных раёнах прагназуецца слабы туман, уначы і зранку — слабы галалёд, як і ў чацвер. Вецер уначы будзе паўночна-заходні слабы да ўмеранага, удзень — няўстойлівы слабы.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 да +6, месцамі будзе да 1 градуса марозу. Удзень прагназуецца 3-9 цяпла.
У суботу і нядзелю таксама будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Толькі ўдзень 10 лістапада па паўночным усходзе краіны месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Удзень паветра прагрэецца да 4-9 градусаў са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.