“Першы час Шапіра ездзіў толькі на “Барысаўдрэў”

31 студзеня кіраўнік дзяржавы праводзіць нараду па пытаннях дрэваапрацоўкі. Еўрарадыё вырашыла высветліць, ці бывае на “Барысаўдрэве” Сямён Шапіра, прызначаны на месца Батуры. У адміністрацыі Мінскай вобласці паведамілі, што Сямён Барысавіч апошні раз быў на праблемным прадпрыемстве на гэтым тыдні, у аўторак.

“Першы час ён увогуле ездзіў толькі на “Барысаўдрэў”, — распавядае Еўрарадыё прэс-сакратар губернатара Галіна Трафіменка. — А вось у гэты аўторак ён паехаў заадно на “Барысаўдрэў”, пасля — сустрэча з калектывам. А пасля яшчэ тры прадпрыемствы наведаў”.

Ці абмяркоўваецца на сённяшняй нарадзе ў Палацы Незалежнасці мадэрнізацыя “Барысаўдрэва”, пакуль невядома. У цэнтры ўвагі “Віцебскдрэў”. Нагадаем, раней было абвешчана, што нарада пройдзе менавіта ў Віцебску і будзе прысвечаная ацэнцы чарговага этапу мадэрнізацыі.

Аляксандр Лукашэнка абураецца станам вытворчасці на “Віцебскдрэве”. Ён заклікае генпракуратуру “разгледзець усе пытанні і падлічыць страты” у межах крымінальнай справы.

Фота: capital-market.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі