Пхеньян не будзе ”сядзець склаўшы рукі” ў чаканні прэвентыўнага ўдару ЗША

Пхеньян не будзе ”сядзець склаўшы рукі” ў чаканні прэвентыўнага ўдару ЗША

Паўночная Карэя не будзе ”сядзець склаўшы рукі” ў чаканні прэвентыўнага ўдару ЗША. Пра гэта заявіў у інтэрв’ю агенцтву АР намеснік міністра замежных спраў КНДР Хан Сон Роль. Таксама прадстаўнік Пхеньяна згадаў “агрэсіўныя” паведамленні амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа ў Twitter, якія “ствараюць праблемы”.

Як вядома, тэлеканал NBC паведаміў сенсацыйную навіну — Злучаныя Штаты могуць нанесці прэвентыўны ўдар па Паўночнай Карэі. Яго мэта — перашкодзіць чарговаму выпрабаванню ядзернай зброі ў гэтай краіне. Пры гэтым адзначаецца, што гаворка ідзе не толькі пра абстрэл крылатамі ракетамі з эсмінцаў ці атакі цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў з вострава Гуам, але і пра кібератакі ды спецаперацыі “на зямлі”. NBC спаслаўся на свае крыніцы ў амерыканскай разведцы. Раней Трамп заяўляў, што разглядаюцца розныя варыянты ўздзеяння на Пхеньян.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі