Пінчанка спрабавала спусціцца па прасцінах з 5-га паверха і разбілася

Як паведамляе tut.by, жанчына сарвалася, калі спрабавала спусціцца на вуліцу з кватэры на пятым паверсе па вяроўцы са звязаных прасцінаў.



У Следчым камітэце кажуць, што 35-гадовая жанчына памерла ў выніку падзення пры спробе спусціцца са сваёй кватэры. Цяпер вядзецца праверка, прызначаная судова-медыцынская экспертыза, якая ўсталюе дакладную прычыну смерці.



Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына вырашыла спусціцца такім незвычайным чынам, бо дзверы кватэры былі зачыненыя. А ключы былі ў мужа, якога на той момант дома не было.



Ілюстрацыйнае фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі