Пінскія памежнікі абстралялі кантрабандыстаў
Аднаго з парушальнікаў паранілі ў руку.
Пінскія памежнікі затрымалі групу кантрабандыстаў з трох чалавек. Для затрымання ім давялося адкрыць агонь з табельнай зброі.
Як паведамляе сайт Памежнага камітэта, увечары 7 сакавіка памежнікі выявілі аўтамабільныя сляды, якія вялі ў бок Украіны. Рухаючыся па слядах, памежнікі выявілі групу з трох чалавек, якія перавозілі кантрабанду на аўтамабілі "Аўдзі 100".
Памежнікі запатрабавалі спыніцца, але кантрабандысты паспрабавалі ўцячы. Каб спыніць парушальнікаў, памежнікі адкрылі агонь з табельнай зброі. Пры гэтым адзін з кантрабандыстаў быў паранены ў руку. Памежнікі аказалі яму першую медыцынскую дапамогу і даставілі ў лякарню.
Памежнікі затрымалі ўсіх трох парушальнікаў, грамадзян Беларусі, іх аўто і кантрабандны тавар.
Фота — gpk.gov.by