Плаціць за камуналку па АРІП трэба будзе па новай схеме

Плаціць за камуналку па АРІП трэба будзе па новай схеме

У сістэме АРІП (Адзіная разліковая і Інфармацыйная Прастора) мяняецца схема аплаты за каменальныя паслугі. Пра гэта гаворыцца на сайце ААТ "Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя "АРІП"

Катэгорыя "Камунальныя плацяжы" ў дрэве паслуг будзе змяняцца з 26 ліпеня. 

Дагэтуль жыхарам Беларусі пры аплаце камуналкі трэба было ў дрэве паслуг выбраць горад ці вобласць, потым катэгорыю паслугі і саму паслугу. Пасля зменаў пдацельшчыку трэба будзе спярша выбраць раздзел "Камунальныя плацяжы", у им вызначыць падкатэгорыю паслугі (жыллёва-камунальныя паслугі, таварыствы ўласнікаў, электра-, цеплазабеспячэнне і г.д.), а тольки пасля гэтага — горад ці раён.

Змены будуць праводзіцца па 14 жніўня. Калі плацельшчык не знайшоў неабходнай паслугі ў катэгорыі "Камунальныя плацяжы", значыць, яе абнаўленне яшчэ не завершанае. Тады аплату трэба будзе рабіць паводле старой схемы — пачынаючы з адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення.

Тых, хто плаціць праз код паслугі альбо з дапамогай кошыка плацяжоў (нумара плацельшчыка АРІП), змены не заакрануць. Яны будуць плаціць так сама, як і раней: выбар паслугі з кошыка (нумара плацельшчыка), увод запытаных даных і здзяйсненне аплаты.

Тыя, хто не карыстаецца вышэйпералічанымі спосабамі аплаты, неабходна будзе самастойна выбіраць паслугу ў абноўленым дрэве паслуг АРІП. Па ўсіх пытаннях, звязаных з плацяжамі ў сістэме "Разлік", можна звяртацца ў кантакт-цэнтр сістэмы па тэлефоне 141, праз рубрыку "Задаць пытанне" ці электронную пошту [email protected].

Плаціць за камуналку па АРІП трэба будзе па новай схеме
Фота: raschet.by
Плаціць за камуналку па АРІП трэба будзе па новай схеме
Фота: raschet.by
Плаціць за камуналку па АРІП трэба будзе па новай схеме
Фота: raschet.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі