Плот на мяжы Польшчы і Беларусі можа пагражаць рысям

Польшча заявіла, што завяршыла будаваць плот у пачатку лета / pixabay
Польшча заявіла, што завяршыла будаваць плот у пачатку лета / pixabay

Папуляцыя рысяў у Белавежскай пушчы можа пацярпець праз плот, які ўзвялі на беларуска-польскай мяжы, лічаць у Інстытуце даследавання сысуноў Польскай акадэміі навук.

Да ўзвядзення плота ў пушчы жыло каля 40 рысяў. Колькі асобінаў засталося на беларускім баку, а колькі — на польскім, пакуль незразумела. Але навукоўцы мяркуюць, што папуляцыю маглі падзяліць, піша EU Reporter.

"Рысі жылі ў раёнах уздоўж абедзвюх межаў. Падзел відавочна паўплывае на магчымасць размнажэння, паўплывае на прасторавую арганізацыю папуляцыі, міграцыю і паток генаў", — кажа спецыяліст інстытута Рафал Кавальчык.

Ён мяркуе, што плот можа ў доўгай перспектыве зрабіцца прычынай знікнення гэтай папуляцыі.

Памежнікі Польшчы сцвярджаюць, што плот не з'яўляецца перашкодай для жывёл. У ім ёсць 24 пары брамаў, праз якія ў выпадку неабходнасці могуць прайсці буйныя жывёлы. Яны таксама спасылаюцца на тое, што з беларускага боку агароджа існавала з 1980-х гадоў. Але паводле звестак Кавальчыка, рысі самастойна перабіраліся праз гэтую агароджу 50-60 разоў у год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі