Плюсавыя тэмпературы: якім будзе надвор'е на пачатку тыдня

Кава

Кава / pixabay

Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е на пачатку наступнага тыдня.

Так, у панядзелак, 29 студзеня, пагодныя ўмовы ў рэспубліцы будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над паўднёвымі раёнамі Беларусі. Чакаецца хмарнае з распагоджаннямі надвор'е. Ападкаў амаль не будзе. Але ўначы і раніцай на дарогах можа быць слізка. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад +1°С па захадзе да -12°С па ўсходзе, максімальная днём -3..+3°С.

У аўторак, 30 студзеня, пераважна без ападкаў. Месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы -1..-8°С, па паўднёвым усходзе пры распагоджаннях да -10°С. Удзень ад -2°С па паўднёвым усходзе да +5°С па захадзе рэспублікі.

У сераду, 31 студзеня, таксама без ападкаў. Толькі ўдзень месцамі па паўночным захадзе рэспублікі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы -1..-8°C, днём -1..+6°C.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі