Плюсы дэвальвацыі: Новы Peugeot за 20 дзён таннее на 2,5 тысячы долараў
Долар працягвае расці: па выніках таргоў на біржы 21 студзеня ён ужо каштуе 21 564 рублёў. Але ўявім, што на руках у вас долары, а кошты паспелі павысіць не ўсе. Паглядзім, як дэвальвуюцца віп-тавары.
Новы красовер Peugeot 2008 зараз можна набыць за 341,7 мільёнаў. На сёння гэта 15,8 тысяч долараў. Але на пачатку года, гэты аўтамабіль каштаваў столькі ж, у рублях. І гэта было 18,4 тысячы. Атрымліваецца, машына патаннела на 2,5 тысячы долараў.
На паліве — таксама эканомія. Літр 95-ага бензіна з першага студзеня не мяняўся. 11900 — за літр. Амаль палова долара, замест двух трацін, якія былі 1 студзеня.
Падбярэм добрую вопратку. Пінжак у буціку "Canali" і ў пачатку месяца, і цяпер каштуе 12 мільёнаў. Італьянскі пакрой, 90% тканіны — воўна. Але за дваццаць дзён месяца пінжак таннее на 90 долараў. І кошты павышаць пакуль не збіраюцца.
Падбярэм да дарагой, але патаннеўшай вопраткі гадзіннік. Ulysse Nardin у буціку Time як і 1 студзеня каштуе 166 мільёнаў. Але ў доларах дарагі гадзіннік губляе аж 1244!
Не забудземся пра падарункі. У фірмовай краме Adidas жаночыя красоўкі таннеюць на 14 долараў, бо ў самым пачатку года і зараз яны каштавалі 1,9 мільёна.
І на вячэру. Кілаграм чырвонай ікры ў краме "Еўраопт" і першага студзеня, і зараз набывалі па 1,7 мільёна за кіло. Але ў замежнай валюце ікра страціла 13 долараў.