Пол Макартні і ўдзельнікі Nirvana сыгралі песні The Beatles

Дэйв Грол, Крыс Наваселіч і Пэт Смір узняліся на сцэну павітаць сэра Пола і сыграць разам сумесны твор, запісаны ў 2012 годзе для фільма Грола "Grohl's Sound City" — "Cut Me Some Slack". Потым музыкі засталіся на сцэне і выканалі з Макартні некалькі песень ліверпульскай чацвёркі: "Get Back", "Long Tall Sally", "Carry That Weight" і "The End" і іншыя.

Першы сумесны выступ Макартні і Грола адбыўся ў снежні мінулага года ў Н'ю-Ёрку падчас дабрачыннага канцэрту ахвярам урагана Сэндзі. Але канцэрт у Сіэтле, піша NME, стаў знакавым у тым плане, што ўпершыню знакамітыя музыкі аб'ядналі свае сілы на класіцы The Beatles. Цікава, ці атрымае калабарацыя вакол "Бітлоў" нейкі працяг.

Фота: www.at40.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі