Пол Макартні выпусціў “Новую” песню (слухаць)

Пол Макартні выклаў у сеціва сінгл са свайго будучага альбома “New” і раскрыў некаторыя яго дэталі.


 

Рэліз пласцінкі “New” запланаваны на 14 кастрычніка гэтага года, а паводле сэрвіса iTunes, дзе можна аформіць перадзамову альбома, ён будзе складацца з 14 трэкаў.

У прадзюсаванні новай працы сэра Пола удзельнічалі Марк Ронсан, саўнд-прадзюсар Адэль Пол Эпуорф і Этан Джонс, які працаваў з The Rolling Stones, The Who і Kings Of Leon.


 

У інтэрв'ю часопісу Rolling Stone Этан Джонс распавёў, што падчас запісу на студыі Abbey Road Макартні сыграў на басе, гітары, ударных і клавішных інструментах, а затым некаторыя партыі дадаў сам Джонс .

 

Папярэдні студыйны альбом Макартні “ Kisses On The Bottom”, які складаўся з кавераў на эстрадныя кампазіцыі 30- х гадоў, выйшаў у 2012 годзе. А паўнавартасны аўтарскі альбом Макартні пад назвай “Memory Almost Full” убачыў свет у 2007 годзе.

Фота: ultimateclassicrock.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі