Полк Каліноўскага: няма падставы для размовы з фондам BySol

Полк Каліноўскага: няма падставы для размовы з фондам BySol

Кіраўніцтва палка Каліноўскага адмовілася ад публічнай размовы з кіраўніком фонду BySol Андрэем Стрыжаком. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве палка, якая з'явілася сёння ў сацсетках.

Канфлікт паміж палком Каліноўскага і фондам BySol разгарэўся днямі. Кіраўніцтва палка заявіла, што полк не атрымліваў дапамогі ад фонду — толькі 15 касак. Кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак паказаў справаздачу і запрасіў каліноўцаў да адкрытай размовы. 

У палку кажуць, што да іх звярнуліся журналісты шэрагу СМІ з просьбай даць разгорнуты каментар або сустрэцца ў жывым эфіры з кіраўніцтвам BySol.

"Трэба заўважыць, што відэа палка наконт фонда BySol з'явілася на падставе шматлікіх пытанняў ад нашых падпісчыкаў. Полк не мае агульных справаў з BySol, таму падставы для размовы па дадзенай тэме мы не бачым. Але прадстаўнікі фонду BySol заўжды маюць магчымасць шчыра і адкрыта адказаць сваім данатарам", — заявілі ў палку Каліноўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі