Польшча адправіла ў Беларусь дапамогу: антысептыкі, маскі, дэзінфекцыйныя сродкі

Польшча адправіла ў Беларусь дапамогу: антысептыкі, маскі, дэзінфекцыйныя сродкі

Польшча адправіла ў Беларусь гуманітарную дапамогу для барацьбы з распаўсюдам каранавіруса. Як паведаміў Еўрарадыё дарадца амбасады Польшчы ў Беларусі Аркадыюш Клембек, гаворка ідзе пра дэзінфекцыйныя сродкі (50 тысяч літраў), антысептыкі (30 тысяч літраў) і хірургічныя маскі (100 тысяч штук). Груз з Варшавы адправіўся ў чацвер, 23 красавіка, і ў пятніцу прыбудзе ў Беларусь.

Гуманітарную дапамогу сабралі дзяржаўныя прадпрыемствы і Міністэрства аховы здароўя Польшчы. Пасярэднікам пры перадачы выступіў Фонд міжнароднай салідарнасці. Дастаўкай займаецца Дзяржаўная супрацьпажарная служба.

Груз будзе дастаўлены ў Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання ў Мінску. Частка дапамогі прызначаная для Гродна і Гродзенскай вобласці — рэгіёна, дзе пражывае большасць прадстаўнікоў польскай дыяспары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі