Польшча хутка пачне выдаваць экспрэс-візы

Кансулят Польшчы / tylkopolski.by
Кансулят Польшчы / tylkopolski.by

Польшча хутка пачне выдаваць экспрэс-візы. Беларусы — першыя, хто атрымае такую ​​магчымасць, паведамляе телеграм-канал "Беларусы ў Польшчы".

"Канцэпцыя заснавана на стварэнні спецыяльнага аддзела ў Міністэрстве замежных спраў для апрацоўкі заяваў на атрыманне візы. Службовыя асобы ў Варшаве будуць мець тыя ж інструменты для прыняцця рашэнняў аб выдачы візы, што і консулы, гэта максімальна спрасціць працэс. Працэдура тычыцца як турыстычных, так і рабочых віз", — удакладняюць аўтары телеграм-канала.

Умовы, пры якіх замежнікі змогуць падаваць заявы на атрыманне такіх віз, будуць апублікаваныя ў бліжэйшы час.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі